Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Гроднеў Мікола (Мікалай Пятровіч, 25.10.1929, в. Старая Алешня Рагачоўскага раёна – 7.07.2011), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1964).

Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме фізкультуры. У 1953 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школе, у Радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча», быў уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва», у часопісах «Вожык», «Беларусь» і інш.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1954 г.

Аўтар кніг «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Вясна была...» (1968), «Заручыны» (1972), «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), «Што скажуць людзі» (1975), «Салодкі боль» (1977), «Клін клінам» (1979), «Крок да тайны» (1983), «Нязведаная даль» (1989).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Пошукі і іх напрамак // Герцовіч, Я. Героі і сучаснасць / Я. Герцовіч. – Мінск, 1963. – С. 72 – 113.
  2. Семашкевіч, Р. Цені жывых людзей : [аб кнізе «Вясна была»] / Р. Семашкевіч  // Полымя. – 1964. – № 10. – С. 186 – 187.
  3. Калеснік, А. У палоне выпадковасцей : [аб кнізе «Вясна была»] / А. Калеснік // Літаратура і мастацтва. – 1969. – 28 студзеня.
  4. Марціновіч, А. Сярод сваіх людзей : [аб кнізе «Заручыны»] / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1972. – 25 ліпеня.
  5. Беразоўскі, А. Вышыні Яўгена Клімчанкі : [аб кнізе «Высокі поўдзень»] / А. Беразоўскі  // Літаратура і мастацтва. – 1975. –18 красавіка.
  6. Анкудовіч, І. «Зоркаўкі» / І. Анкудовіч // Гомельская праўда. – 1975. – 6 чэрвеня.
  7. Марціновіч, А. І боль мінулага і радасць сённяшняга / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1975. – 13 снежня.
  8. Няхай, М. Праз прызму штодзённасці : [аб кнізе «Салодкі боль»] / М. Няхай // Літаратура і мастацтва. – 1977. – 23 снежня.
  9. Мыслівец, В. Плённая сяўба / В. Мыслівец // Літаратура і мастацтва. –  1979. – 26 кастрычніка.
  10. Цені жывых людзей : [аб кнізе «Цяжкае шчасце»]  // Семашкевіч, Р. Выпрабаванне любоўю / Р. Семашкевіч. – Мінск, 1982. – С. 168 – 172.
  11. Глушакоў, У. Ці адбылося адкрыццё тайны : [аб кнізе «Крок да тайны»]   / У. Глушакоў // Літаратура і мастацтва. – 1984. – 27 студзеня. – С. 6.
  12.  Даніленка, М. Настаўнік, журналіст, пісьменнік / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1999. – 23 кастрычніка.
  13. Добра ведае жыццё // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 22 кастрычніка.
  14. Сліва, М.  Чырвоныя макі Міколы Гроднева / Міхась Сліва // Гомельская праўда.— 2016. — 18 жніўня. — С. 11.
  15. Сліва, М. Выдатны празаік — наш зямляк / Міхась Сліва // Свабоднае слова. — 2016. — 16 ліпеня. — С. 5.