Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Гублер Навум Якаўлевіч (27.07.1933, г. Рагачоў), пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1992). Жыве ў Мінску.

З сям’і служачых. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў на Мінскім радыёзаводзе, ў Белдзяржпраекце. Адначасова вучыўся ў школе рабочай моладзі, пасля закакнчэння якой паступіў у лётнае вучылішча пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Па стану здароўя быў адлічаны ад лётнай работы, працаваў на розных пасадах у Мінскім аэрапорце. Завочна скончыў філасофскае аддзяденне БДУ.

Друкуецца з 1957 г. Займаецца перакладамі, піша рэцэнзіі.

Аўтар кніг «Весенний рейс» (1979), «При вспышках молнии» (1985), «Полет продолжается» (1986), «Непролитая туча» (1993).