Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Янчанка Мікола (Мікалай Ігнатавіч; 22.06.1931, в. Забалацце Магілёўскага раёна – 19.07.2000), беларускі пісьменнік, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1979). Жыў у Рагачове. Яго імем названа вуліца ў новым мікрараёне Рагачова.

Нарадзіўся ў сям'і каваля. У 1939 г. паступіў у Забалацкую пачатковую школу, дзе да Вялікай Айчыннай вайны скончыў два класы. Пасля вайны скончыў пачатковую школу (1946) і Цішоўскую сярэднюю школу. Разам з бацькамі пераехаў у Магілёў. Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1956). Настаўнічаў у Брожскай сярэдняй школе на Бабруйшчыне (1956-1961), быў выхавацелем у Гарадзецкай школе-інтэрнаце (1961) Рагачоўскага раёна, у Дварэцкай сярэдняй школе (1965-1966). Працаваў у раённых газетах у Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Карме. З 1972 г. – адказны сакратар рагачоўскай раённай газеты «Камунар».

Дэбютаваў у друку вершам у 1958 г. (бабруйская раённая газета «Камуніст»). Пісаў на рускай і беларускай мовах, у т.л. для дзяцей.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Разнотравье» (1971), «З людзьмі добра» (1973), «Зраблю сонейка» (1978), «Кросны» (1980), «Лета ў серванце» (1981), «Залаты вулей» (1986), «Жменька жалудоў» (1989), «Жыцейка-жыта» (1990), На беларускую мову пераклаў кнігу вершаў Д.Кавалёва «Вечназялёная Ветка» (1990).