Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Карпачоў Эдуард Маркавіч (27.01.1937, г. Рагачоў), беларускі празаік і перакладчык. Член СП Расіі (1972). Жыве ў Маскве.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1960). У 19656 г. пераехаў у Маскву. Друкуецца з 1954 г. На Усерасійскім конкурсе на лепшую дзіцячую кнігу аповесць «Лугі медзвяныя» адзначана дыпломам. Перакладае творы беларускіх аўтараў на рускую мову. Піша на рускай і беларускай мовах.

Аўтар кніг «Флот на весеннем дворе» (1962), «Палеская навіна» (1962), «Паруса, наполненные ветром» (1963), «А ты хоць дрэва пасадзіў?» (1963), «Отцы не вернулись с войны» (1964), «Башня командора» (1965), «Ночь на пристани» (1967), «Не беги от землетрясения» (1969), «Горький дым» (1970), «Тройка запряженных кузнечиков» (1973), «Двое на перроне» (1973), «Полет к линии фронта» (1974), «Нет от этого спасенья» (1974), «Зов походной трубы» (1974), «Конный патруль» (1975), «Тайна мастера» (1976), «Хвала гимнастерке» (1979), «Четыре судьбы» (1979), «Нежная душа» (1980), «Трава окраин» (1981), «Стая воспоминаний» (1984), «Звездный колодец» (1987), «Сюжетный сон» (1988).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Васілевіч, М. Аб сівым Дняпры і маладых пачуццях // Літаратура і мастацтва. – 1962. – 3 красавіка.
  2. Мехов, В. Пароль: Гайдар / В. Мехов // Неман. – 1964. – № 4. – С. 154 – 155.
  3. Макарэвіч, В З Дняпроўскай прапіскай / В. Макарэвіч // Літаратура і мастацтва. – 1965. – 21 мая.
  4. Завяртайла, Е. Кніга з бранякатэра / Е. Завяртайла / Гомельская праўда. – 1969. – 31 снежня.
  5. Даніленка, М. Горкі дым / М. Даніленка  // Гомельская праўда. – 1970. – 26 жніўня.
  6. Даніленка, М. Пясчынка, даражэйшая за жамчужыну / М. Даніленка  // Гомельская праўда. 1973. – 4 снежня.
  7. Даніленка, М. Людзі ў радасці і горы / М. Даніленка  // Гомельская праўда. – 1975. – 5 красавіка
  8. Марціновіч, А. Рамантыка паўсядзённасці / А. Марціновіч // Гомельская праўда. – 1977. – 5 красавіка.
  9. Рабянок, П. Вялікія грамадзяне Рэчыцы : [пра  пісьменнікаў Марка Нічыпаравіча і Эдуарда Нічыпаравіча Карпачовых] / П. Рабянок  // Дняпровец. –1998. – 17 лютага.
  10. Бараноўская, А.  Героі кніг – рэчычане / А. Бараноўская // Дняпровец. – 1999. – 21 студзеня.