Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Куляшоў Фёдар Іванавіч (18.06.1913, в. Вялікія Стралкі Рагачоўскага раёна – 29.12.1993), беларускі літаратуразнавец і крытык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1965). Доктар філалагічных навук (1964). Прафесар (1965).

Скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут (1935). У 1938 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў пад Варкутой. Вызвалены ў 1943. З 1944 выкладаў у ВНУ, у 1951-55 і з 1961 – у БДУ.
Друкавацца пачаў у 1946 г. Даследаваў гісторыю рускай літаратуры ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя, сучасную беларускую літаратуру.

Аўтар больш за 20 кніг, у т.л. «Жыццё і творчасць Л.М.Талстога (1953), «Сатырычная паэзія М.А.Някрасава» (1954), «Міхась Лынькоў (1961), «Эцюды аб прозе» (1964), «Іван Мележ» (1968), «Сучасная беларуская проза (1970), «Літаратурныя партрэты» (1983), «У дарозе» (1988) і 300 артыкулаў пра творчасць Янкі Брыля, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, Піліпа Пестрака, Міколы Лобана Лобана, Барыса Сачанкі, ІванаЧыгрынава і інш. Склдальнік зборнікаў «Максім Горкі і Беларусь»(1968), «А.І.Купрын пра літаратуру»(1969), «Леў Талстой і Беларусь»(1981) і інш.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Ванковіч, Л. Даследчык, педагог / Л. Ванковіч // Літаратура і мастацтва. – 1983. – 17 чэрвеня. – С. 9