Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Купрэеў Мікола (Мікалай Сымонавіч; 25.05.1937, в. Ямнае Рагачоўскага раёна – 19.09.2004), беларускі пісьменнік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1994). У гонар пiсьменнiка Міколы Купрэева была ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў у г. Пружаны (вул. Юбiлейная, 12).

Пасля вайны сям'я пераехала на Брэстчыну. У г. М.Купрэеў Скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу (1957), факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962). Працаваў у школах Івацэвіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў, у рэдакцыі Ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму».

Літаратурную працу пачаў у 1957 г., найбольш актыўна друкаваўся ў перыёдыцы з канца 1980-х гг. Аўтар кніг «Непазбежнасць» (1967), «Правінцыйныя фантазіі» (1995), «Палеская элегія» (2007), аповесцей «Дзіцячыя гульні пасля вайны» (1995), «Імгненне светлае»(1996), «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам» (1997), «Рэчкаю плывём. Плывём...» (1999), «Пастух у Космасе» (2002), «Лісты з млына» (2004).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Варно, У. На хадулях «арыгінальнасці» / У Варно // Літаратура і мастацтва. – 1968. – 20 лютага.
  2. Пойдзем у Харошша / Шпакоўскі, Я.  Узрушанасць / Я. Шпакоўскі. – Мінск, 1978. – С. 168 – 174.
  3.  Прыняты ў Саюз пісьменнікаў: Купрэеў Мікола Сымонавіч // Літаратура і мастацтва. – 1994. – 1 красавіка. – С. 4.
  4. Мікола Купрэеў  // Крыніца. – 1994. – № 11. – С. 29-51.
  5. Купрэеў Мікола // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўн.: у 6 т. Т. 6. / пад рэд. А.В.Мальдзіса. – Мінск, 1995. – С. 628-629.
  6. Немізанскі, У. Вершы нашых землякоў / У. Немізанскі // Свабоднае слова. – 1997. – 22 студзеня.
  7. Купрэеў Мікола Сымонавіч : лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова за кнігу «Правінцыйныя фантазіі» // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 13 чэрвеня.
  8. Галубовіч, Л. Схіліўшыся над мурашнікам / Л. Галубовіч // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 23 мая.
  9.  Сахарчук, В. Вяртанне вечнага вандроўніка / Васіль Сахарчук // Полымя. –1998. – № 1.– С. 254-262.
  10. Купрэеў Мікола // Бел. энцыкл.: у 18 т. Т. 9. – Мінск, 1999. – С. 39.
  11. Саламаха, У. Пра што раскажа вучням / У. Саламаха // Чырвоная змена. – 1999. – 26 студзеня.
  12. Грыцкевіч, С. Калі паэты пішуць прозу / С. Грыцкевіч    // Літаратура і мастацтва. – 2004. – 9 ліпеня. – С. 7.
  13. Жыбуль, В. «У кожным з нас цячэ кроў Праметэя...» / Віктар Жыбуль // Роднае слова. – 2007. – № 4. – С. 3-5.
  14. Чарнякевіч, Ц. Кніга жыцця : [аб кнізе «Палеская элегія»] / Ціхан Чарнякевіч // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 23 лістапада. – С. 6.
  15. Крэйдзіч, А. Палескі сусвет Міколы Купрэева : [аб кнізе «Палеская элегія»] / Анатоль Крэйдзіч // Настаўніцкая газета. – 2008. – 9 лютага. – С. 10.
  16. Басалай, В. Блакітны каптанік у карунках... : [ліст ад сястры Міколы Купрэева Валянціны да Леаніда Галубовіча] / Валянціна Басалай // Дзеяслоў. – 2012. – № 3. – С. 249 – 252.
  17. Басалай, В. Вяртанне ў юнацтва : [успаміны жонкі   Таццяны Гаўрыс] / Валянціна Басалай // Дзеяслоў. – 2012. – № 3. – С. 245 – 249.
  18. Басалай, В. Погляд са студэнцкіх часоў : [успаміны аднакурсніцы   Ядзвігі Бычковай (Асецкай)] / Валянціна Басалай // Дзеяслоў. – 2012. – № 3. – С. 249.
  19. Галубовіч, Л. Вандроўнік вечнага часу   / Леанід Галубовіч // Дзеяслоў. – 2012. – № 3. – С. 243 – 245.
  20. Запрудскі, І. Мысляр-натурфілолаг   / Ігар Запрудскі // Маладосць. – 2012. – № 12. – С. 63 – 68.
  21. Рымач, М. Гады лятуць, а памяць застаецца... / Мікалай Рымач // Наша слова. –  2012. – 30 траўня. – С. 7.
  22. Чернякевич, Т. Из когорты неприкаянных   / Тихон Чернякевич // Нёман. – 2012. – № 7. – С. 95.
  23. Чарнякевіч, Ц. Паэт-вандроўнік   / Ціхан Чарнякевіч // Маладосць. – 2012. – № 5. – С. 76 – 77.
  24. Штэйнер, І. Ф. Мост над зачараванай ракой (філасофія ўцёкаў М. Купрэева) // Штэйнер, І. Ф. Bis repetita placent. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 136—142. 1/37175 окр.
  25. Навумчык, М.  Мікола Купрэеў і Маларытчына  / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета.  — 2015. — 24 верасня. — С. 14.
  26. Сліва, М. Ён любіў родны край : [пра   кнігу «Палеская элегія»] / Міхась Сліва // Свабоднае слова. — 2016. — 19 сакавіка. — С. 6.