Портал
карта области

Рэчыцкі раён

Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч (6.05.1940, в. Шоўкавічы Рэчыцкага раёна), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1979). Старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду (з 1998). Ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна (1999).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2001), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (за кнігу «Падкідыш»,1993), Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (за аповесць «Загадкавы чалавечак», 1997), Міжнароднай прэміі А. Швейцара за дабрачынныя справы на карысць дзяцей, заложнікаў чарнобыльскай трагедыі (1998), прэміі Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў (2005), Узнагароджаны – ордэнам «Францыска Скарыны» (2007), спецыяльнай узнагародай «За асабісты ўклад у развіццё дзіцячай прэсы» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (2015).

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. У 1960 скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці. Працаваў на Гарадзейскім цукровым заводзе (1960-1964), у Нясвіжскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1964-1967). Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Працаваў першым сакратаром Нясвіжскага райкама камсамола (1967-1968), у апараце ЦК ЛКСМБ (1968-1976), адказным сакратаром праўлення СП БССР (1976-1978), У 1978 г. стаў галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». З 1988 – старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду, пасля прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў. Ініцыятар заснавання Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці (1995).

У друку выступае з 1964 г.

Аўтар кніг «Райкомаўскія будні» (1971), «Дзень за днём» (1973), «Знайдзі сябе» (1974), «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Прыдзвінскі цуд» (1975), «Якое яно, шчасце?» (1977), «Крутыя вёрсты» (1980), «Высокія зоркі» (1981), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Урокі Купрэвіча» (1987), «Раны» (1987), «Дзень нараджэння» (1988), «Любі мяне пры ўсякай долі…» (1989), «Невядомы» (1990), «Вясёлая азбука» (1992), «Падкідыш» (1992), «Адпяванне жывых» (1993), «Аўцюкоўцы: Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць» (1995), «Бацькі і дзеці» (1995), « Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998), «Мама: Малітва сына(1999), «Басанож па зорках: Пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка» (2000), «Каралева белых прынцэс» (2000), «Наша Маша» (2002), «Сын дня: Азбука аднаго жыцця» (2002), «Бацькі і дзеці: Дзённікі» (2002), «Аўцюкоўцы» (2003), «Шоўкавічы» (2004), «Бацька: Пісьмы сына» (2004), «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006), «Чыстая брахня: інструкцыя для Каласкоў і Калінак, якія позна вяртаюцца з вечарынак» (2006), «Нарачанская Чайка: п'еса-ява пра Марыю Захарэвіч, народную артыстку Беларусі (2006), «Прыгоды Нуліка» (2007), «Аўцюкоўскія шуры-муры» (2008), «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008), «Стрэлы над старым акопам» (2008), «Свіцязянская русалка» (2009), «Янкаў вянок: дзецям пра Янку Купалу» (2009), «Пакланіся травінцы: экспедыцыі ў жыццё акадэміка Парфёнава» (2009), «Азбука жыцця: кніга для дзяцей» (2010), «Усе мы – радня» (2010), «Споведзь сына» (2011).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Вітка, В. Самаадданае служэнне дзецям / В. Вітка //  Літаратура і мастацтва. –1990. – 4 мая. – С. 9.
  2. Зэкаў, А. Знайсці сябе / А. Зэкаў // Гомельская праўда. – 1974. – 7 снежня.
  3. Ліпскі, У. Будзе кніга пра аўцюкоўцаў : [гутарка з У. Ліпскім / запісаў В. Саковіч] Калінкавіцкія навіны. – 1994. – 21 мая.
  4. Ткачоў, В. Вышэй нос, аўцюкоўцы! / В. Ткачоў //  Літаратура і мастацтва. – 1994. – 7 кастрычніка. – С. 6.; Гомельская праўда. – 1994. – 31 жніўня. – С. 3.
  5. Мікалайчанка, А. Калі ж скончыцца адпяванне Беларусі : [аб кнізе «Адпяванне жывых»] / А. Мікалайчанка // Дзеці і мы. –1995. – № 1-2.
  6. Ордэн – Уладзіміру Ліпскаму : [ордэнам «За справы міласэрнасці»  узнагароджан У. Ліпскі]  //  Літаратура і мастацтва. – 1997. – 17 кастрычніка.
  7. Ліпскі, У. Мару, каб кожнае дзіця было шчаслівым : [гутарка з У. Ліпскім / запісаў В. Паўлючэнка // Сям’я. – 1997. – 24 кастрычніка.
  8. Владимир Липский – лауреат премии имени Альберта Швейцера // Рэспубліка. – 1998. – 10 чэрвеня.
  9. Перасыпкіна, Л. Уладзімір Ліпскі – лаўрэат прэміі імя Альберта Швейцэра / Л. Перасыпкіна // Народная газета. – 1998. – 9 чэрвеня.
  10. І пісьменнік, і рэдактар і… прэзідэнт // Марціновіч, А. Святло чароўнага ліхтарыка  / А. Марціновіч. – Мінск: Народная асвета, 1998. – С. 191 – 197.
  11. Ліпскі, У. Мы  ўсе – адна – сям’я : [гутарка] / У. Ліпскі // Чырвоная змена. – 1998. – 15 кастрычніка.
  12. Шыманскі, М. Мама мая святая / М. Шыманскі // Рэспубліка. – 1999. – 1 ліпеня.
  13. «Мама мая святая» : [у Рэчыцы прайшла прэзентацыя кнігі «Мама. Малітва сына»] // Дняпровец. – 1999. – 25 верасня.
  14. Ліпскі, У. Жыццё – гэта тое, што цяпер, сёння : [гутарка] / У. Ліпскі // Гомельская праўда. – 2000. – 6 мая.
  15. Даніленка, М. Шчодрасць / М. Даніленка // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 5 мая.
  16. Ліпскі, У. Самае галоўнае   – любоў да жыцця : [гутарка]  / У. Ліпскі // Звязда. – 2000. – 6 мая.
  17. Боровская, А. Сказочник из страны детства / А. Боровская // Семья. – 2000. – 19 мая.
  18. Камейша, К. Вярнуцца ў вясну / К. Камейша // Маладосць. – 2000. – № 5. – С. 241 – 248.
  19. Аленіна, Р. «Каралева белых прынцэс» / Р. Аленіна // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 14 ліпеня.
  20. Ліпскі, У. «Шчаслівы тым, што ўсё жыццё працуе для дзяцей : [гутарка з У. Ліпскім / запісаў Л. Клышко] // Пралеска. – 2000. – № 6. – С. 41 – 43.
  21. Кручэнка, Т. Жыццё кожнага – гэта Кніга / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 2000. 10 кастрычніка.
  22. Лавіцкі, М. Кніга выхавання мужнасці : [аб кнізе   «Сын дня. Азбука аднаго жыцця»] / М. Лавіцкі // Голас Радзімы. – 2003. – 20 сакавіка.
  23. Поздняков, М.  Вдохноваенная исповедь сына : [о кн. «Бацька. Пісьмы сына»] / Михаил Поздняков // Нёман. – 2004. – № 12. – С. 162-164.     
  24. Содаль, У.  У Шоўкавічах ўсё шаўковае : [аб кнізе «Шоўкавічы»] / У. Содаль // Звязда. – 2004. – 7 кастрычніка. – С. 14.    
  25. Раманцоў, В.  Вясёлы рэдактар часопіса «Вясёлка» : [Светлагорск наведаў У. Ліпскі] / В. Раманцоў // Ранак плюс. – 2005. – 2 февраля. – С. 3-4.
  26. Ліпскі, У.  Галоўнае багацце дзяржавы : [гутарка з У. Ліпскім / запісала Алена Масла]  // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 24 чэрвеня. – С. 5.
  27. Века, А.  Душа не ведае спачыну /  А. Века // Калінкавіцкія навіны. – 2005. – 30 красавіка. – С.3. 
  28. Рабянок, П.  Кніжка за кніжкай. А чарговая – пра нас … усіх     / П. Рабянок // Дняпровец. – 2005. – 15 студзеня. – С.5.
  29. Рабянок, П.  Ягоная плынь    / П. Рабянок // Дняпровец. – 2005. – 12 мая. – С.2.
  30. Чарняўскі, М.  Жыві сёння, жыві з марай // Пралеска. – 2005. – № 5. – С. 56-57.  
  31. Чарота, А.  Папытай у кнігарні : [аб кнізе «Жыві сёння»] / Аляксей Чарота // Маладосць. – 2005. – № 6. – С. 152.
  32. Дашкевіч, В. Праз прозвішчы – да каранёў роду : [аб кн. «Мы»] / Вячаслаў Дашкевіч // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 5 мая. – С. 12.
  33. Маляўка, М. Нясуць людзям дабро : [аб кн. «Мы»] / Мікола Маляўка // Гомельскі ўніверсітэт. – 2006. – 6 красавіка. – С. 3.
  34. Рабянок, П. П. Што аддаў – тое і тваё   / П. П. Рабянок // Дняпровец. – 2006. – 18 красавіка. – С. 2.
  35. Прахарэнкаў, У. Кніга пра подзвіг : [аб кнізе «Стрэлы над старым акопам»] / У. Прахарэнкаў // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 16 лістапада. - С. 14.
  36. Вішнеўскі, А. Смех – не грэх, калі гумару – мех : [аб кнізе «Аўцюкоўскія шуры-муры»] / Алесь Вішнеўскі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 1 жніўня. – С. 6.
  37. Кавалёў, В. З пачуццём гонару / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 18 студзеня. – С. 1
  38. Кавалёў, В. Рознаколернае жыццё / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 11 красавіка. – С. 5.
  39. Кавалёў, В. Таварыства добрых сэрцаў  / Віктар Кавалёў // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 29 лютага. – С. 5.
  40. Лаўрэат прэміі – Уладзімір Ліпскі : [У. Ліпскі лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. П. Капусціна] // Новы дзень. – 2008. – 16 лютага. – С. 1.
  41. Рабянок, П. Ліпскі – сябар і «Пралескі» : [У.С. Ліпскі нааведаў дзіцячы садок № 3 г. Рэчыцы] / Пятро Рабянок // Дняпровец. – 2008. – 17 чэрвеня. – С. 3.
  42. Ліпскі, У. «Не выжываю, а жыву» : [гутарка з   Уладзімірам Ліпскім  / запісала Вікторыя Багрына] // Белорусская нива. – 2009. – 5 декабря. – С. 5.
  43. Ліпскі, У. С. Што было ў душы... : [гутарка з У.С. Ліпскім / запісаў П. Рабянок] // Дняпровец. – 2009. – 19 мая. – С. 2.
  44. Дорская, С. Святочны падарунок : [аб кнізе «Свіцязянская русалка»] / Саша Дорская // Літаратура і мастацтва. – 2009. – 4 верасня. – С. 2.
  45. Зэкаў, А. З паклонам да травінкі кожнай : [аб кнізе   «Пакланіся травінцы»] / Анатоль Зэкаў // Полымя. – 2009. – № 12. – С. 182-185.
  46. Кавалёў, М. Памяць будзе вечнай:  [аб аповесці   «Стрэлы над старым акопам» прысвечанай участковаму інспектару, малодшаму лейтэнанту міліцыі Вячаславу Мікалаевічу Сцяпанаву] / Міхась Кавалёў // Планета – семья. – 2009. – № 6. – С. 40.
  47. Валодзіна, Т. З юбілеем, па-аўцюкоўску! : [Уладзіміру Ліпскаму – 70 год] / Т. Валодзіна // Гомельская праўда. – 2010. – 6 мая. – С. 13.
  48. Маляўка, М. Беражыце планету Зямля : [пра кнігу   «Пакланіся травінцы»] / Мікола Маляўка // Маладосць. – 2010. – № 5. – С. 121 – 122.
  49. Марціновіч, А. Душа душу разумее  / Алесь Марціновіч // Дняпровец. – 2010. – 4 лютага. – С. 7.
  50. Марціновіч, А. Спасціжэнне азбукі жыцця : [пра кнігу «Азбука жыцця»  ] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 13 жніўня. – С. 6.
  51. Нячосава, С. «Душою гавару...»   / Святлана Нячосава // Дняпровец. – 2010. – 6 мая. – С. 3.
  52. Уладзіміру Ліпскаму – 70!  // Маладосць. – 2010. – № 5. – С. 1.
  53. Липский, В. Писатель и читатель : [впечатления о съезде писателей Беларуси] / Владимир Липский // Советская Белоруссия. – 2011. – 10 ноября. – С. 12 – 13.
  54. Бутовіч, Н. Здабывае хлеб скакун : [у Доме літаратараў Беларусі прайшла  прэзентацыя аповесці «Мужык»  ] / Надзея Бутовіч // Белорусская нива. – 2011. – 2 февраля. – С. 16.
  55. Бядуліна, К.  Новы герй нашага часу : [прайшла прэзентацыя кнігі «Мужык»  ] / Кацярына Бядуліна // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 17 лютага. – С. 15.
  56. Ліпскі, У. Чалавечае і пісьменніцкае шчасце Уладзіміра Ліпскага : [гутарка з Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім / гутарыла Зоя Падліпская] // Роднае слова. – 2012. – № 4. – С. 3 – 6.
  57. Лысова, Т. Што аддаў – тое і тваё : [пра кнігу   «Мужык»] / Таісія Лысова // Рэспубліка. – 2012. – 25 студзеня. – С. 24.
  58. Аўласенка, Г. Мілаградскія хронікі : [пра аповесць   «Мілаградскі конік»] / Генадзь Аўласенка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 8 лістапада. – С. 5.
  59. Беларускія пісьменнікі дзецям : Уладзімір Ліпскі // Пачатковае выхаванне. – 2013. – № 9. – С. 79.
  60. Буторына, І. Свой у краіне дзяцінства  / Ірына Буторына //  Полымя. – 2013. – № 12. – С. 140 – 147.
  61. Прыазёрны, У. Гомельская зямля – Радзіма мая і твая  / Улад Прыазёрны // Гомельские ведомости. – 2013. – 8 августа. – С. 20.
  62. Садовская, Л. «Отец» и «Отечество» – слова одного корня! Обсуждение книги Владимира Липского «Отец» / Людмила Садовская // Поговорим о прочитанном: сборник / редактор-составитель Л. В. Нестерович. – Минск : Красико-Принт, 2011. – С. 54 – 59. 1\17793 окр
  63. Студзенка, Т. «Тэстамент» паводле Ліпскага : [новая кніга   «Сонца над галавой: Аповесць-ліставанне»] / Таццяна Студзенка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 24 мая. – С. 10.
  64. Липский, В. С. Под крыльями аистенка Буси : [беседа с   Владимиром Степановичем Липским / записала Людмила Рублевская] // Советская Белоруссия. – 2014. – 15 марта. – С. 8.
  65. Ліпскі, У. С. Сонца ў спадчыну : [гутарка з   Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім / гутарыў Іван Ждановіч] // Беларусь. – 2013. – № 4. – С. 38 – 41.
  66. Ліпскі, У. Сэрца — дзецям : [гутарка з  Уладзімірам Ліпскім / гутарыла Маргарыта Прохар] // Літаратура і мастацтва. — 2014. — 5 снежня. — С. 10.
  67. Любянская, И. «Жизнь – это миг, за который нужно что-то успеть сделать…»   / Ирина Любянская // На страже. – 2014. – 28 февраля. – С. 12 – 13.
  68. Ліпскі, У. Ёсць поспехі, ёсць надзея і вера!.. : [гутарка з   Уладзімірам Ліпскім / гутарыў Павел Альсовы] // Журналист. — 2014. — № 3. — С. 62—65.
  69. Липский, В. От души : [беседа с Владимиром Липским / беседовал Леонид Екель] // Советская Белоруссия. — 2015. —  6 мая. — С. 13.
  70. Ліпскі, У. Свой сярод дзяцей и дарослых : [гутарка з   Уладзімірам Ліпскім / гутарыла Жанна Найман] // Народны голас. –– 2015. – 18 сакавіка. – С. 6.
  71. Ліпскі, У. С. Усе мы радня : [гутарка з   Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім / гутарыў Уладзімір Субат] // Сельская газета. — 2015. — 30 апреля. — С. 24.
  72. Алейчанка, Ю. Кожны дзень – свята : [пра кнігу   «Вайна праклятая»]  /  Юлія Алейчанка // Полымя. – 2015. – № 7. – С.184-185.
  73. Аўласенка, Г. «Мілаградскі конік» пісьменніка Уладзіміра Ліпскага : [пра кнігу   «Мілаградскі конік»]  /  Генадзь Аўласенка // Настаўніцкая газета. – 2015. – 22 жніўня. – С. 14.
  74. Іваноў, І. Смех і не толькі : [выйшла ў свет кніга   «Над Аўтюкамі тармазні»] / Ілья Іваноў // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 25 верасня. — С. 11.
  75. Іваноў, І. Цяжкі ўзрост? : [выйшла ў свет кніга   «Мілаградскі конік»] / Ілья Іваноў // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 25 верасня. — С. 7.
  76. Кавалёў, М. Словам шчырасці і дабра   / Міхась Кавалёў // Свабоднае слова. —   2015.— 16 чэрвеня. — С. 3.
  77. Ладуцька, К.  Уладзімір Ліпскі. Жыццё ў літаратуры : [выйшла з друку кніга, прысвечаная У. Ліпскаму]  / Кастусь Ладуцька // Полымя. – 2015. – № 10. – С. 174 – 176.
  78. Мядзведзеў, А. Як за Ліпскім у Рэчыцу вясёлка завітала : [Уладзімір Ліпскі наведаў Рэчыцу] / Андрэй Мядзведзеў //  Дняпровец. — 2015. — 21лістапада. — С. 5.
  79. Прохар, М.  Словам шчырасці і дабра : [да 75-годдзя   Уладзіміра Ліпскага] / Маргарыта Прохар, Раіса Баравікова // Гомельская праўда. — 2015. —5 мая. — С. 11.; Краязнаўчая газета. — 2015. —  Май (№ 17).  — С. 5.
  80. Сыс, Т. Владимир Липский — детям : [к 75-летию   Владимира Липского] / Татьяна Сыс // Дняпровец. — 2015. — 2 мая. — С. 5.
  81. Скобелева, Т. Вядомыя пісьменнікі – у жлобінскіх школах : [У. Ліпскі і Р. Баравікова правялі ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў жлобінскіх школах]  / Т. Скобелева // Новы дзень. – 2016. – 13 мая. – С. 6.
  82. Липский, В. С. Рекордсменом по плаванию стал писатель : [беседа с  Владимиром Степановичем Липским / беседовал Микола Панасюк] // Гомельская праўда. — 2016. — 3 лістапада. — С. 24.
  83. Канцавая, М. Асаблівасці рэгіяналізму мастацкіх твораў Уладзіміра Ліпскага / Марыя Канцавая // Роднае слова. – 2016. –  №  9. –  С.45 – 47.
  84. Липский, В.С.  «Творчество всегда работает на мускулы души» : [беседа с Владимиром Степановичем Липским / беседовал Кирилл Ладутько] // Дело.  – 2017. – № 5. – С, 42 - 43.
  85. Липский, В.С.  Гармония – любовь к детям : [беседа с Владимиром Степановичем Липским / беседовал Кирилл Ладутько] // Звязда. – 2017. – 30 мая. – С. 7.
  86. Ліпскі, У. Верны сябра дзяцей / Уладзімір Ліпскі // Калінкавіцкія навіны. — 2017. — 18 красавіка. — С. 5.