Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Лынькоў Міхась (Міхаіл Ціханавіч) (30.11.1899, в. Зазыбы Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці – 21.09.1975), беларускі пісьменнік, жыццё і дзейнасць якога звязана з Гомельшчынай. Народны пісьменнік Беларусі (1962). Акадэмік АН Беларусі (1953). Член-карэспандэнт АН Беларусі (1936). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1934). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1968, за раман «Векапомныя дні»). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), Чырвонай Зоркі (1943), медалямі. У Мінску на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка, яго імем названы вуліцы ў Мінску і Бабруйску.

Дзяцінства прайшло на Рагачоўшчыне. Скончыў двухкласную школу пры Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі, потым саму семінарыю. Настаўнічаў у Ліпініцкай школе Буда-Кашалёўскага раёна, у Свержаньскай школе Рагачоўскага раёна. Потым пераехаў у Бабруйск. У 1933-1941 гг. галоўны рэдактар часопіса «Полымя рэвалюцыi». У 1938-1948 гг. старшыня Саюза пісьменнікаў БССР. У 1943-1946 і 1949-1952 гг. дырэктар Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940-1975 гг.

Друкаваўся з 1919 г.

Аўтар кніг «Апавяданнi» (1927), «Гай» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «На вялiкай хвалi» (1934), «Пра смелага ваяка Мiшку i яго слаўных таварышаў» (1935), «Мiколка-паравоз» (1937), «Сустрэчы» (1940).

Аўтар літаратуразнаўчых прац аб творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы, Л.Талстога, А. Чэхава, Р. Тагора, перакладаў на беларускую мову твораў М. Горкага, М. Ціханава.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Иванова, В. Со дня рождения Михася Лынькова исполнилось 115 лет: [М. Лыньков в 1917 г. учительствовал на Буда-Кошелевщине] / Валентина Иванова // Авангард. – 2014. – 8 лістапада. – С. 10.
  2. Ткачоў, В. Міхась Лынькоў і Рагачоўшчына / Васіль Ткачоў // Свабоднае слова. – 2015. – 10 лістапада. – С. 3.
  3. Марціновіч, А. З Рагачоўскага рога – усяго многа: [аб знакамітых пісьменніках Рагачоўшчыны: Лізавета Паўлоўская, Уладзімір Кігн-Дзедлаў, Міхась Лынькоў, Рыгор Лынькоў, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Макаёнак, Мікола Сурначоў і інш.] /Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. – № 8. – С. 171-190.