Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Сліва Міхась (сапр. Кавалёў Міхаіл Мітрафанавіч; н. 31.07.1950, в. Каменка Рагачоўскага раёна), беларускі празаік, перакладчык, публіцыст, крытык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў. Літаратурны псеўданім ужывае з 1972 г. Лаўрэат літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага (2015). Піша на беларускай і рускай мовах. Жыве ў Рагачове.

Аўтар кніг «Прыгожыя караблi» (2000), «Усмешка Джаконды», «Дочь за отца», «Запрашаем усмiхнуцца», «Ход канём», (2006), «Сустрэліся кум з кумой» (2006), «Найвышэйшае і светлае : пісьменнікі і іх героі» (2008), «Вiртуальнае каханне» (2009), «Кот Матрос» (2009), «Лік, які выратоўвае» (2011),»Друзья познаются в... шутках» (2012), «Клюква по знакомству» (2013), «Жыццё на Парнасе» (2014), «...І мора па калена» (2014), «Станцыя Надзея, або Ненапісаная аповесць» (2014), «На дняпроўскім лузе» (2015).

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Ткачоў, В. Вострае слова гумарыста : [аб кнізе «Усмешка Джаконды»] / Васіль Ткачоў // Гомельская праўда. – 2000. – 5 лютага.
  2. Ткачоў, В. Сліва добра пладаносіць : [аб кнізе «Усмешка Джаконды»] / Васіль Ткачоў // Гомельская праўда. – 2000. – 1 жніўня.
  3. Ткачоў, В. Сліва зноў пацяшае : [пра пісьменніка-гумарыста з Рагачова Міхася Сліву] / Васіль Ткачоў // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 25 мая. – С. 6.   
  4. Базылевич, А. «Міхась Сліва. Віртуальнае каханне» : [о новой книге М. Сливы] / А. Базылевич // Нёман. – 2010. – № 3. – С. 220.
  5. Дзянісаў, А. «Залаты Купідон» – у Рагачове : [Міхась Кавалёў (Сліва) стаў пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2009 года» ў галіне сатыры і гумару і быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені і статуэткай «Залаты Купідон»] / Антон Дзянісаў // Свабоднае слова. – 2010. – 11 верасня. – С. 2.
  6. Іваненка, А. Знаёмцеся: Міхась Сліва / Алесь Іваненка // Калінкавіцкія навіны. – 2010. – 5 кастрычніка. – С. 5.
  7. Камейша, К. Яго блаславіў «Вожык» : [31 ліпеня Міхасю Сліве споўнілася 60 гадоў] / Казімір Камейша // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 30 ліпеня. – С.13.
  8. Кручэнка, Т. Незласліва піша Сліва… : [Міхасю Сліве – 60 год] / Тамара Кручэнка // Гомельская праўда. – 2010. – 12 жніўня. – С. 10.
  9. Марціновіч, А. «Плод» па прозвішчы Сліва : [пра кнігу Міхася Слівы «Віртуальнае каханне»] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 12 сакавіка. – С. 6.
  10. Фіцнер, Т. У Гомельскім дзяржаўным... : [сустрэча студэнтаў філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны з паэтам Міхасём Слівай] / Таццяна Фіцнер // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 26 сакавіка. – С. 3.
  11. Ляховец, Е. БиблиоКафе : [о прозаике, переводчике, публицисте, критике, сатирике Михасе Сливе (Михаиле Митрофановиче Ковалеве)] / Евгения Ляховец // Светлае жыццё. – 2012. – 16 мая. – С. 4.
  12. Ткачев, В. Новая книга юмориста : [о новой книге «Друзья познаются в … шутках» писателя-юмориста, лауреата республиканской литературной премии «Золотой Купидон» и премии Белорусского союза журналистов «Золотое перо» Михася Сливы] / Василь Ткачев // Свабоднае слова. – 2012. – 11 жніўня. – С. 1.
  13. Шуканаў, М. Міхась Сліва не жартуе : [пра кнігу Міхася Кавалёва (Слівы) «Лік, які выратоўвае»] / Мікалай Шуканаў // Краязнаўчая газета. – 2012. – Красавік (№ 14). – С. 2.
  14. Бандаровіч, Ю. Чытанне з выхаваннем : [з друку выйшаў зборнік казак Міхася Слівы «Як кнігі дзяўчынку выхавалі»] / Юрась Бандаровіч // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 19 снежня. – С.12.
  15. Бажэнка, В. І жартам, і ўсур’ёз : [пра кнігу М. Слівы «На дняпроўскім лузе»] / Віктар Бажэнка // Полымя. – 2015. – № 12. – С. 174 – 177.
  16. Данілаў, І. На гумарыстычнай хвалі : [у Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцена адбылася вечарына Міхася Слівы] / Ігар Данілаў // Свабоднае слова. – 2015. – 1 снежня. – С. 3.
  17. Емяльяненка, П. Уладар слова : [да 65-годдзя з дня нараджэння Міхася Слівы] / Пётр Емяльяненка // Свабоднае слова. – 2015. – 1 жніўня. – С. 6.
  18. Макаранка, Т. Там, дзе Друць з Дняпром зліваюцца : [у Рагачоўскую раённую бібліятэчую сістэму паступіла кніга Міхася Слівы «На Дняпроўскім лузе»] / Таццяна Макаранка // Свабоднае слова. – 2015.– 29 жніўня. – С. 7.
  19. Ткачоў, В. Сліва – аўтар запатрабаваны : [да 65-годдзя з дня нараджэння пісьменніка-гумарыста Міхася Слівы, ураджэнца Рагачоўскага раёна] / Васіль Ткачоў // Гомельские ведомости. – 2015. – 6 августа. – С. 17.
  20. Арол, Л. У літаратурным «садзе» Беларусі… «пладаносіць» Сліва : [гутарка з рагачоўскім літаратарам Міхаілам Мітрафанавічам Кавалёвым / гутарыла Людміла Арол] // Новы дзень. – 2016. – 2 верасня. – С. 12.
  21. Андрэеў, Г. Кнігі рагачоўца перададзены ў музей Наваград-Валынскага : [кнігі Міхася Слівы перададзены ў музей Лесі Украінкі ў Наваград-Валынскі (Украіна)] / Генадзь Андрэеў // Свабоднае слова. – 2016. – 2 верасня. – С. 9.
  22. Макаранка, Т. Перамога на міжнародным узроўні : [на «Славянскіх літаратурных дажынках» пісьменнік з Рагачова Міхась Сліва атрымаў званне лаўрэата абласной прэміі імя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова] / Таццяна Макаранка // Свабоднае слова. – 2017. – 19 верасня. – С. 3.
  23. Марціновіч, А. «Меню» ад Міхася Слівы : [выйшла ў свет кніга Міхася Слівы «Арыгінальнае Меню»] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 31 сакавіка. – С. 6.
  24. Ванкевич, Г. Юмор и сатира: талантливо : [о кн. М. Сливы «Праўда ў вочы»] / Глеб Ванкевич // Нёман. – 2018. – № 5. – С. 186 – 187.
  25. Макаранка, Т. Тайна, якую трэба разгадваць : [аб кнізе «Спрадвечная тайна» Міхася Слівы] / Таццяна Макаранка // Свабоднае слова. – 2018. – 29 верасня. – С. 8.
  26. Іванова, Г. Запісная кніжка пісьменніка : [аб кнізе «Васількі ў жыце» Міхася Слівы] / Ганна Іванова // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 12 чэрвеня. – С. 7.
  27. Макаранка, Т. «Гумар не мае межаў» : [аб кнізе «Тэмпераментны муж» Міхася Слівы] / Таццяна Макаранка // Свабоднае слова. – 2020. – 19 снежня. – С. 10.
  28. Прыазёрны, У. Кніга для моладзі : [Міхась Сліва пераклаў на беларускую мову новую кнігу маскоўскай пісьменніцы Святланы Савіцкай] / Улад Прыазёрны // Літаратура і мастацтва. – 2020. –10 ліпеня. – С. 2.
  29. Шыцька, Я. На ровары – да цудаў : [пра кнігу Міхася Слівы «Чарадзейны ровар»] / Яўгенія Шыцька // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 13 сакавіка. – С. 7.