Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Старчанка Мікола (Мікалай Паўлавіч; 28.08.1938, в. Алешня Рагачоўскага раёна – люты 2019), беларускі пісьменнік, журналіст. Член Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2000).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Балатнянскую сярэднюю школу, Белдзяржуніверсітэт (1970), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Пачынаў працаваць літаратурным работнікам Рагачоўскай раённай газеты «Камунар» (1971), потым працаваў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі абласной газеты «Гомельская праўда» (1979 – 1999).

Упершыню надрукаваўся ў Рагачоўскай раённай газеце «Камунар» у 1957 годзе.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Зямное прыцягненне» (1996), «Водгук сэрца» (1997), «Чароўная восень» (2002), «Крынічны звон» (2012), «Зямля продкаў» (2014), аповесці «Хлеб з лебядою» (2003). Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Вожык», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Культура»,»Белорусская нива», альманахах, калектыўных зборніках.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Крупейчанка, М. Шчырая споведзь паэта / М. Крупейчанка // Прыпяцкая праўда. – 1997. – 5 жніўня.
  2. Лісіцкі, А. «Такая доля ў паэта…» / А. Лісіцкі // Петрыкаўскія навіны. – 1997. – 26 ліпеня.
  3. Дзегцяроў, М. Прыпыніцца, азірнуцца… : [аб кнізе «Водгук сэрца»] / М. Дзегцяроў // Гомельская праўда. – 1997. – 6 снежня.
  4. Атрошчанка, Г. «Адмеранае лёсам зберагу...» / Г. Атрошчанка // Советский район. – 2002. – 21 ноября.
  5. Кручэнка, Т. «Выбягаюць радкі з-пад пяра» : [пра М. Старчанку і яго кнігу «Чароўная восень»] / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 2002. – 10 снежня.
  6. Атрошчанка, Г. Як тыя кветачкі ў вяночак, ствараю сёння новы твор… / Г. Атрошчанка // Гомельские ведомости. – 2003. – 16 октября. – С. 15.
  7. Кручэнка, Т. Да 65-годдзя з дня нараджэння М. Старчанкі / Т. Кручэнка // Гомельская праўда. – 2003. – 28 жніўня.
  8. Кручэнка, Т. Чытачы – пра кнігу земляка : [аб кнізе Міколы Старчанкі «Хлеб з лебядой»] / Т. Кручэнка / Гомельская праўда. – 2004. – 27 студз. – С. 3.
  9. Лайкоў, Я. Песня і боль / Янка Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 25 сакавіка. – С.7.
  10. Паўлюк, М. Пісьменнік – наш зямляк / М. Паўлюк // Свабоднае слова. – 2006. – 1 красавіка. – С. 2.
  11. Гаўрыловіч, У. Дарогай жыцця : [нарыс пра М. Старчанку] / Уладзімір Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2013. – 3 мая. – С. 20 – 21.
  12. Віншуем з юбілеем!: [да 75-годдзя Мікалая Паўлавіча Старчанкі] // Свабоднае слова. – 2013. – 31 жніўня. – С. 5.
  13. Сліва, М. Зямля продкаў Міколы Старчанкі : [выйшла кніга Міколы Старчанкі «Зямля продкаў»] / Міхась Сліва // Свабоднае слова. –2014. – 25 кастрычніка. – С. 4.
  14. Нямала я прайшоў дарог : [да 80-годдзя паэта Міколы Паўлавіча Старчанкі] // Гомельская праўда. – 2018. – 28 жніўня. – С. 11.
  15. О, Беларусь, мая любоў… : [Мікалай Паўлавіч Старчанка; некралог] // Гомельская праўда. – 2019. – 19 лютага. – С. 10.