Портал
карта области

Рагачоўскі раён

Сурначоў Мікола (Мікалай Мікалаевіч; снежань 1917 г., в. Слабада, Рагачоўскага раёна – 20.04.1945, пад Берлінам), беларускі паэт. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Яго імем названа вуліца ў Рагачове.

 Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Вучыўся ў сямігодцы, потым у Гомельскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, пасля заканчэння якога працаваў аграномам у Рагачоўскім раёне. Потым перайшоў у раённую газету «Камунар». У 1937 г. паступіў у Гомельскі педінстытут, у 1939 г. перавёўся ў Мінскі педінстытут і сумяшчаў вучобу з работай ў рэдакцыях газет «Звязда» (1939-1940) і «Чырвоная змена» (1940-1941). Калі пачалася вайна, радавым байцом ваяваў на Заходнім, Бранскім, Першым Беларускім, Украінскім і іншых франтах. Удзельнічаў у баях на Каўказе, дзе быў паранены, пад Сталінградам, у Румыніі, Польшчы. Даслужыўся да старшага лейтэнанта, камандзіра ўзвода. У баях на подступах да Берліна быў зноў паранены, але хутка вярнуўся ў строй. Загінуў у рукапашным баі. Пахаваны ў брацкай магіле за 8 км ад Берлінскай акруговай дарогі, у 1948 г. прах перанесены на брацкія могілкі ў г. Бад-Фрэенвальдэ.

Пісаць вершы пачаў у тэхнікуме, друкавацца – у 1933 г., калі працаваў у рагачоўскай раёнцы. У 1938 г. выступіў у рэспубліканскім друку. Упершыню яго вершы былі сабраны сябрамі ў 1946 г. у зборніку «На сурмах баравых», у 1959 г. выйшаў зборнік «Барвовая зара». У зборнік «Акопны спеў», складзены П. Пранузам, увайшлі таксама лісты з фронту, успаміны пра паэта. Мікола Сурначоў // Літаратура і мастацтва. – 1945. – 10 чэрвеня.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Мікола Сурначоў // Літаратура і мастацтва. – 1945. – 10 чэрвеня.
  2. Вялюгін, А. Песня паўшага друга / А. Вялюгін //Літаратура і мастацтва. – 1946. – 27 ліпеня.
  3. Бярозкін, Р. Таварыш загінуў на вайне / Р. Бярозкін // Беларусь. – 1960. – № 3. – С. 30.
  4. Каліна, А. Байцом заставацца ў страі / А. Каліна // Полымя. – 1960. – № 2. – С. 178 – 180.
  5. Вярцінскі, А. Сэрца салдата / А. Вярцінскі // Літаратура і мастацтва. – 1962. – 8 мая.
  6. Губернатараў, М. Памяці Міколы Сурначова / М. Губернатараў // Чырвоная змена. – 1965. – 5 мая.
  7. Прануза, П. Салаўіны лёс / П. Прануза // Чырвоная змена. – 1965. – 5 мая.
  8. Блатун, С. Песні з поля бою / С. Блатун // Чырвоная змена. – 1969. – 6 мая.
  9. Аўрамчык, М. Недаспяваная песня / М. Аўрамчык // Маладосць. 1969. – № 6. – С. 120 – 122.
  10. Клімянкоў, В. Радком і куляй / В. Клімянкоў // Камунар. – 1969. – 9 снежня.
  11. Литвинов, Р. Разящая сила стиха / Р. Литвинов // Знамя юности. – 1971. – 2 декабря.
  12. «Ляжыць ён, як віцязь…» // Бярозкін, Р. Постаці / Р. Бярозкін. – Мінск, 1971. – С. 193 – 211.
  13. Поэты не умирают // Сельская газета. – 1971. – 1 сентября.
  14. Раманаў, Л. Песні, народжаныя ў баях / Л. Раманаў // Гомельская праўда. – 1971. – 27 лістапада.
  15. Рассолько, М. Перо, приравненное к штыку : [встреча с отцом М. Сурначева] / М. Рассолько // Знамя юности. – 1971. – 1 сентября.
  16. Дончык, В. Сніліся паэту клёны… / В. Дончык // Чырвоная змена. – 1975. – 29 студзеня.
  17. Андрэявец, Р. Сэрца, аддадзенае Радзіме / Р. Андрэявец // Гомельская праўда. – 1977. – 15 лістапада.; Камунар. – 1977. – 17 лістапада.
  18. Даніленка, М. На сурмах баравых / М. Даніленка // Літаратура і мастацтва. – 1977. – 9 снежня.
  19. Карнач, Г. Прысягнуўшы на вернасць / Г. Карнач // Гомельскі ўніверсітэт. – 1979. – 24 лютага.
  20.  Одна любовь // Ковалев, Д. Наедине с жизнью / Д. Ковалев. – Москва. – 1979. – С. 227 – 230.
  21. Карнач, Г. Прысягнуўшы на вернасць Айчыне / Г. Карнач // Зара над Сожам. – 1980. – 22 снежня.
  22. Андрэявец, Р. Сэрца, Радзіме аддадзенае / Р. Андрэявец // Камунар. – 1984 – 11, 13, 16 кастрычніка.
  23. Аўрамчык, М. Успамін аб Міколе Сурначове / М. Аўрамчык // Маладосць. – 1985. – № 5. – С. 11.
  24. Нікішын, М. Ён быў паэтам і салдатам / М. Нікішын // Чырвоная змена. – 1985. – 6 лютага.
  25. Прануза, П. «… Сняцца твае кляны» / П. Прануза // Гомельская праўда. – 1985. – 15 студзеня.
  26. Даніленка, М. Вайною абарваны спеў / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1986. – 28 мая.
  27. Бурьян, Б. Иное дело – быть поэтом / Б. Бурьян // Неман. – 1987. – № 9. – С. 156 – 158.
  28. Гардзіцкі, А. Акопны спеў / А. Гардзіцкі // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 25 снежня. – С. 8 – 9.
  29. Пладуноў, І. Расце яго каштан / І. Пладуноў // Літаратура і мастацтва. – 1987. – 6 лістапада.
  30. Прануза, П. Застаўся маладым / П. Прануза // Чырвоная змена. – 1987. – 12 жніўня.
  31. Прануза, П. Песня яго жыве / П. Прануза // Літаратура і мастацтва. – 1992. – 25 снежня. – С. 6.
  32. Андрэявец, Р. «Мне сёння сніліся суніцы» / Р. Андрэявец // Гомельскія ведамасці. – 1993. – 7 мая. – С. 5.
  33. Плахотнюк, И. «Лежит он, как витязь…» / И. Плахотнюк // Во славу Родины. – 1993. – 1 июня.
  34. Плахатнюк, І. «Ляжыць ён, як віцязь…» / І. Плахатнюк // Маладосць. – 1994. – № 5. – С. 246 – 252.
  35. Плахотнюк, И. Каждый второй – не известен / И. Плахотнюк // Советская Белоруссия. – 1994. – 30 декабря.
  36. Прануза, П. Ён жыве ў нашых сэрцах / П. Прануза // Гомельская праўда. – 1997. – 30 снежня.
  37. Прануза, П. Недаспяваная песня / П. Прануза // Чырвоная змена. – 1998. – 10 студзеня.
  38. Радзіму ён збярог // Літаратура і мастацтва. – 1998. – 9 студзеня.
  39. Мельнікаў, А. Франтавікі / А. Мельнікаў // «Душа прычаліцца крылом да неба…». – Гомель, 1999. – С. 7 – 14.
  40. Прануза, П. Ішла вайна, ішлі лісты… / П. Прануза // Культура. – 2000. – 26жніўня. - 1 верасня. – С. 8.
  41. Даніленка, М. Штыкі змянілі на пяро / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 2001. – 3 красавіка.
  42. Прануза, П. И стал атаку славословить / П. Прануза // Знамя юности. – 2001. – 22 февраля.
  43. Мищенчук, М. О поэзии военного времени / М. Мищенчук // Нёман. – 2004. – № 7. – С. 171-179.
  44. Камейша, К. Мікола Сурначоў / Казімір Камейша // Полымя. – 2005. – № 5. – С. 138 - 139.
  45. Далідовіч, Г. Адзін з тых / Генрых Далідовіч // Краязнаўчая газета. – 2007. – Снежань (№ 48). – С. 7.
  46. Кавалёў, М. Ён працавў у нашай газеце / М. Кавалёў // Свабоднае слова. – 2007. – 6 лістапада. – С. 3.
  47. Трафілаў, С. Паэтычны батальён, або Ружы на гімнасцёрцы: [п’еса пра Міколу Сурначова і Аляксея Каршака] / Сяргей Трафілаў // Культура. – 2009. – 30 мая – 5 чэрв. – С. 9 –10.
  48. Штэйнер, І. Светлы сум Міколы Сурначова / Іван Штэйнер // Роднае слова. – 2010. – № 9. – С. 28 – 29.
  49. Камягін, Ю. Узнагароджаны пасмяротна / Юрый Камягін // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 4 мая. – С. 7.
  50. Зубко, А. Мікола Сурначоў. «У стоптаным жыце» : [урок беларускай мовы па творчасці паэта] / Аліна Зубко // Роднае слова. – 2013. – № 2. – С. 60 - 64.
  51. Катляроў, І. Віцязь беларускай паэзіі / І. Катляроў // Государственный контроль. – 2015.– № 2. – С. 95 - 96.
  52. Чэмер, М. Каб мой край не ведаў злой пакутнай ночы… : [выйшла кніга «Недаспяваныя песні» (сярод іншых паэтаў, загінуўшых на вайне, Мікола Сурначоў)] / Мікола Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2015.– 13 чэрвеня. – С. 15.
  53. Марціновіч, А. З Рагачоўскага рога – усяго многа : [аб знакамітых пісьменніках Рагачоўшчыны, у т. л. пра Міколу Сурначова] / Алесь Марціновіч // Полымя. – 2016. – № 8. – С. 171 –190.
  54. Жыбуль, В. Мікола Сурначоў: пачатак шляху / Віктар Жібуль // Роднае слова. – 2017. – № 11. – С. 14 – 16.
  55. Балуева, Л. «Ляжыць ён, як віцязь, у стоптаным жыце…» / Любоў Балуева // Настаўніцкая газета. – 2018. – 6 студзеня. – С. 11.
  56. Жибуль, В. «Последние дни все Вы мне снитесь…» : [письма М. Сурначева к семье с фронта] / Виктор Жибуль // Нёман. – 2018. – № 5. – С. 160 – 168.
  57. Навумчык, М. Верш «У стоптаным жыце» Міколы Сурначова : Урок беларускай літаратуры (VI клас) / Мікалай Навумчык // Роднае слова. – 2020. – № 5. – С. 60–62.