Портал
карта области

Веткаўскі раён

Кавалёў Дзмітрый Міхайлавіч (17.06.1915, г. Ветка – 5.03.1977), рускі паэт, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1947). Яго імем названа вуліца ў Ветцы.
У 1939 г. скончыў вячэрні рабфак у Нова-Беліцы (цяпер Нова-Беліцкі раён Гомеля), працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Раманавіцкай сярэдняй школе Гомельскага раёна і адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Ленінградскага ўніверсітэта. У студзені 1941 г. прызваны служыць на Паўночны флот. У час Вялікай Айчыннай вайны – стралок марской пяхоты, падводнік, адказны сакратар газеты брыгады падводных лодак «Боевой курс». Пасля дэмабілізацыі (1946) дзевяць год жыў у Мінску, працаваў у рэспубліканскім друку. У 1957 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1956 г. жыў пастаянна ў Маскве. Быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Смена», у выдавецтве «Молодая гвардия», выкладчыкам і кіраўніком паэтычнага семінара ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. Узнагароджаны медалямі.
Першы верш апублікаваў у 1937 г. (газета «Палеская праўда»). Пісаў на рускай мове.
Аўтар кніг «Далекие берега» (1947), «Стихи» (1950), «Мы не расстаемся» (1953), «Рябиновые ночи» (1958), «Кому что дорого» (1982), «О мальчике Женьке из села Нижние Деревеньки» (1955), «Солдатские думы» (1958), «Тишина» (1958), «Студеное солнце» (1961), «Солнечная ночь» (1963), Молчание гроз» (1964), «Рожь» (1964), «Ветреный день» (1967), «Зеленый дым» (1968), «Озимь» (1968), «Тревожный мир» (1970), «Зябь» (1971), «Годы» (1971), «Чуткая глубина» (1973), «Тревожная совесть» (1975), «Море, море!..» (1976), «Мечты н память» (1977), «Мое время» (1977), «Лирика» (1979), «Дороги жизни и любви» (1985), «Наедине с жизнью» (1979), «Кому что дорого…» (1982), «Вечна зялёная Ветка» (1990), «Избранные стихотворения» (1990), «Нет вечных истин ничего новей» (2015).
Пераклаў на рускую мову: Н.Гілевіч «Песню бярыце з сабою» (1959), А. Лойка «Мая планета» (1971), М. Сурначоў «Адна любоў» (1971), А.Грачанікаў «Зоркі і курганы» (1976), І.Мележ «Подых навальніцы» (1967), Я.Брыль «Жменя сонечных промняў» (1968), «Акраец хлеба» (1977), А.Адамовіч, Я.Брыль і У.Калеснік «Я з вогненнай вёскі...» (1977) і інш.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Ганжураў, Я. Шматграннасць паэтычнага таленту / Я. Ганжураў // Перамога Кастрычніка. – 1960. – 15 лютага.
  2. Кажамякін, Ц. Роздум аб часе і прыгажосці / Ц. Кажамякін // Гомельская праўда. – 1964. – 3 кастрычніка.
  3. Даніленка, М, Аб тым, што дорага сэрцу : [аб кнізе «Зеленый дым»] / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1969. – 7 лютага.
  4. Фатнеў, Ю. З той памятнай ночы : [аб кнізе «Озимь»] / Ю. Фатнеў // Гомельская праўда. – 1969. – 1 сакавіка.
  5. Барысенка, М. Словы ад сэрца : [аб кнізе «Зябь»] / М. Барысенка // Маяк. – 1971. – 23 верасня.
  6. Барысенка, М. Словы напісаныя  сэрцам : [аб кнізе «Зябь»] / М. Барысенка // Камунар. – 1971. – 30 кастрычніка.
  7. Королев, А. Ты снова в пути : [о книге «Тревожный мир»] / А. Королев // Знамя юности. – 1971. – 8 июля.
  8. Марціновіч, А.  Паэзія не падуладна часу / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 1972. – 10 сакавіка.
  9. Кажамякін, Ц. Ад сэрца да сэрца : [аб кнізе «Чуткая глубина»]  / Ц. Кажамякін // Гомельская праўда. – 1973. – 30 чэрвеня.
  10. Гардзіцкі, А. Вачыма сяброў / А. Гардзіцкі // Маладосць. – 1974. – № 4. – С. 169 – 171.
  11. Брыль, Я. Для настоящей радости / Я. Брыль // Сельская газета. – 1975. – 16 июня.
  12. Даніленка, М. Упоравень з векам / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 1975. – 14 чэрвеня.
  13. Дзмітрый Кавалёў : [некралог ] // Літаратура і мастацтва. – 1977. – 11 сакавіка.
  14. Дмитрий Михайлович Ковалев : [некролог] // Литературная газета. – 1977. – 16 марта.
  15. Поделков, С. Памяти Дмитрия Ковалева / С. Поделков // Огонек. – 1977. – № 13. – С. 30.
  16. Грыгор’еў, І. Вечар, прысвечаны Д. Кавалёву / І. Грыгор’еў // Перамога Кастрычніка. – 1978. – 20 чэрвеня.
  17. Кацуба, С. Ён любіў цябе, Ветка! / С. Кацуба // Перамога Кастрычніка. – 1978. – 15 чэрвеня.
  18. Рыгораў, І. А. Памяці паэта-камуніста / І. Рыгораў // Гомельская праўда. – 1978. – 24 чэрвеня.
  19. Шкляраў, Ф. Заўсёды ў памяці народнай / Ф. Шкляраў  // Перамога Кастрычніка. – 1978. – 17 чэрвеня.
  20. Булавин, А. Совесть: Заметки о поэзии Д. Ковалева / А. Булавин //   Москва. – 1978. – № 6. – С. 210 – 213.
  21. Верасаў, М. Паэзія веры ў чалавека / М. Верасаў // Гомельская праўда. – 1979. – 17 сакавіка.
  22. Бабкоў, У. Адзін на адзін з жыццём / У. Бабкоў // Гомельская праўда. – 1980. – 10 чэрвеня.
  23. Брыль, Я. А думаў я… / Я. Брыль // Полымя. – 1980. – № 8. – С. 221 – 232.
  24. Колесник, В. Поэзия – всегда призвание : [о книге «Наедине с жизнью»] / В. Колесник // Неман. – 1980. – № 10. – С. 183 – 187.
  25. Паэт, грамадзянін, камуніст // Перамога Кастрычніка. – 1980. – 17 чэрвеня.
  26. Сямёнаў, В. Памяці паэта-земляка / В. Сямёнаў // Гомельская праўда. – 1980. – 5 ліпеня.
  27. Вашчанка, Р. Паэзія мудрая, шчырая / Р. Вашчанка // Перамога Кастрычніка. – 1981. – 4 ліпеня.
  28.  Панчанка, П. Ад імя праўды і любві / П. Панчанка // Перамога Кастрычніка. – 1982. – 26 чэрвеня.
  29. Кажамякін, Ц. Сонечная паэзія : [аб кнізе «Кому что дорого»]  / Ц. Кажамякін // Гомельская праўда. – 1982. – 13 ліпеня.
  30. Бабкоў, У. Права на вечнасць / У. Бабкоў // Перамога Кастрычніка. – 1985. – 25 чэрвеня.
  31. Бур’ян, Б. Прыцішаны і гучны верш / Б. Бур’ян // Літаратура і мастацтва. – 1985. – 28 чэрвеня. – С. 8 – 9.
  32. Прокушаў, Ю. Праўдай гучыць кожны радок / Ю. Прокушаў // Гомельская праўда. – 1985. – 5 ліпеня.
  33. Шыманоўская, М. «Як два каханні» – гэты радок прагучаў на свяце прысвечаным 70-годдзю з дня нараджэння Дзмітрыя Кавалёва / М. Шыманоўская, У. Бабкоў // Гомельская праўда. – 1985. – 25 чэрвеня.
  34. Кенька, М. З самога жыцця : [аб кнізе «Вечна зялёная Ветка»] / М. Кенька // Полымя. – 1991. – № 7. – С. 249 – 251.
  35. Селькина, Л. «Память Ветки в душе не уронена» / Л. Селькина // Голас Веткаўшыны. – 1998. – 2 снежня.
  36. Бабкоў, У. Даніна памяці. Як мы да яе адносімся? / У. Бабкоў // Голас Веткаўшыны. – 1999. – 1 верасня.
  37. Бобков, В. Мне помнится первая встреча / В. Бобков //  Голас Веткаўшыны. –1999. – 16 чэрвеня.
  38. Барханаў, В. «Ён любіў цябе, Ветка!» / В. Барханаў // Гомельская праўда. – 2000. – 24 чэрвеня.
  39. Ганжураў, Р. Адляцела душа ад Веткі / Р. Ганжураў // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 30 чэрвеня.
  40. Даніленка, М. Руплівец на ніве айчыннай літаратуры / М. Даніленка // Гомельская праўда. – 2000. – 17 чэрвеня.
  41. Лясны, І. Ён любіў цябе, Ветка / І. Лясны // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 7 ліпеня.
  42. Раманава, Л. «Дзмітрый» – што аздачае «зямля» / Л. Раманава // Голас Веткаўшыны. – 2000. – 21 чэрвеня.
  43. Прашковіч, Л.І. Беларускія матывы ў паэзіі Дзмітрыя Кавалёва / Л.І. Прашковіч // Гуманитарные науки на рубеже тысячелетий (к 60-летию УО МГПУ): сборник научных статей преподавателй, аспирантов и студентов филолог. факультета. - Мозырь, 2004. - С. 128-132. ; 984795/ОКР
  44. Лопатин, Г. «Сам я с рассветом схож…» : [95 лет со дня рождения поэта Дмитрия Ковалёва] / Г. Лопатин // Голас Веткаўшчыны. – 2010. – 19 чэрвеня. – С. 7.
  45. Рогожникова, В. Лирик из морской пехоты   / В. Рогожникова // Голас Веткаўшчыны. – 2010. – 10 лістапада. – С. 3.
  46. «Кому что дорого»: Дмитрий Ковалёв /  Сожскі карагод: [нарысы] / Бібліятэка Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; [пад агульнай рэдакцыяй І. Ф. Штэйнера]. – Гомель : Сож, 2010. – С. 62 – 67. 1\18819
  47. Бойка, М. Марская вахта паэтаў   / Мікалай Бойка // Літаратура і мастацтва. – 2013. – 26 ліпеня. – С. 15.
  48. Величко, Л. И даже когда меня не станет, я не перестану любить… : [к 100-летию   Дмитрия Ковалева] / Лилия Величко // Маяк. —   2015.— 17 чэрвеня. — С. 4.
  49. Даніленка, М. Я не Іван, які не памятае сваяцтва : [да 100-годдзя з дня нараджэння   Дзмітрыя Кавалёва] / Міхась Даніленка // Гомельская праўда. —   2015. — 16 чэрвеня. — С. 4.
  50. «Как же тогда поверить себе, что нет его больше в живых?..» : [к 100-летию поэта Дмитрия Ковалева] // Голас Веткаўшчыны. —   2015.— 20 чэрвеня. — С. 7.
  51. Мартинович, А. Неподвластно забвению : [к 100-летию со дня рождения Дмитрия Ковалева] / Алесь Мартинович // Неман. – 2015. – № 8. – С. 100-123.
  52.  «Сам я с рассветом схож» : [к 100-летию поэта, переводчика, уроженца города Ветки Дмитрия Михайловича Ковалева] // Голас Веткаўшчыны. —   2015.— 17 чэрвеня. — С. 3;  24 чэрвеня. — С. 6.
  53. Мальдзіс, А. З Масквою звязана жыццё і творчасць   /Адам Мальдзіс // Літаратура і мастацтва. — 2016. — 3 чэрвеня. — С. 4.
  54. Неподвластно забвению. Дмитрий Ковалёв  // Марціновіч, А.  Бяссонне Млечнага Шляху: выбраныя старонкі беларускай літаратуры  / А. Марціновіч.  – Мінск : Беларусь, 2016. – С. 159 – 190. 1\ 57380 – окр
  55. Ковальчук, В. Служили три товарища : [из воспоминаний   о встречах с   Дмитрием Ковалевым и   Иваном Шамякиным] / Валерий Ковальчук  // Гомельская праўда. —  2017. — 12 студзеня. — С. 3.